Студэнт скраў тысячы долараў з кватэры свайго сябра
Злачынства ўчыніў першакурснік Гродзенскага дзяржуніверсітэта.
Спачатку ён скраў у сябра ключы ад яго кватэры, а пасля ўдзень вырашыў яе абрабаваць. Ён не чакаў, што там будзе знаходзіцца 90-гадовая бабуля. Яна, дарэчы, толькі рабіла выгляд, што спіць, а сама запомніла злодзея.
Хлопец вынес з кватэры 5 тысяч долараў. Ужо праз некалькі гадзінаў яго затрымалі, ідзе расследаванне, паведамляе газета "СБ. Беларусь сегодня".