Суботні матч мінскага “Дынама” з магнітагорскім “Металургам” не адбудзецца

Караічаў: “Матч з магнітагорскім “Металургам” дакладна не адбудзецца. Каго мы дэлегуем у “Лакаматыў” і ці будзем дэлегаваць увогуле, пакуль невядома”.

Нагадаем, што яраслаўскі “Лакаматыў” збіраюцца аднавіць з хакеістаў, якія цяпер гуляюць у іншых клубах. Па словах Караічава, зараз “Дынама” кантактуе з кіраўніцтвам КХЛ у працоўным парадку.

Як стала вядома, чэмпіянат КХЛ, прыпынены з-за яраслаўскай катастрофы, пачнецца 12 верасня.