Суд адмовіўся зняць Таццяну Шамбалаву з прафілактычнага ўліку ў КДБ
Суд Ленінскага раёна Магілёва 5 красавіка разгледзеў скаргу актывісткі аргкамітэта партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Таццяны Шамбалавай.
Дзяўчына скардзілася на абласное ўпраўленне КДБ.
Актывістка хацела, каб яе знялі з прафілактычнага ўліку, і абскарджвала афіцыйнае папярэджанне, вынесенае кіраўніком Магілёўскага ўпраўлення КДБ Ігарам Сяргеенкам.
Пасля разгляду справы суддзя Андрэй Юрчанка адмовіўся задаволіць скаргу Шамбалавай і пакінуў рашэнне КДБ у сіле. Паводле рашэння суда, КДБ дзейнічаў у межах закону і сваёй кампетэнцыі і меў усе падставы для пастаноўкі актывісткі на ўлік.
Шамбалава мяркуе, што суд палічыў, што яе дзейнасць выходзіла за межы аргкамітэта партыі, і таму пакінуў рашэнне КДБ у сіле.
Праваабаронцы лічаць такое рашэнне палітычна матываваным. Неўзабаве яно будзе абскарджанае ў абласным судзе.