Суд на Святланай Байковай пачнецца 10 сакавіка
Старшы следчы па асабліва важных справах Генпракуратуры Беларусі Святлана Байкова абвінавачваецца па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Пра гэта паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Вярхоўнага суда Настасся Цімановіч.
Яна патлумачыла, што Байкова абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў супраць правасуддзя, а таксама супраць інтарэсаў службы (ч.2 арт. 393 "Прыцягненне ў якасці абвінавачванага загадзя невінаватага", ч. 1, 2 арт. 394 "Прымушэнне да дачы сведчанняў", ч. 1, 2 арт. 397 "Свядома незаконнае затрыманне або змяшчэнне пад варту", ч. 3 арт. 424 "Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі", ч. 3 арт. 426 "Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў").
Закрытае судовае паседжанне па крымінальнай справе Байковай распачнецца ў Вярхоўным судзе 10 сакавіка.