Суд над Аляксандрам Крутым — закрыты і без яго ўдзелу

Як паведамляе БелаПАН, на пачатку працэсу з хадайніцтвам пра выдаленне з залы журналістаў, праваабаронцаў і іншых людзей папрасіла пацярпелая Валянціна Чупрык — галоўны лекар гарадской паліклінікі № 32. Яна папрасіла разглядаць справу ў закрытым паседжанні, бо яны датычыць асабістай абразы.

Нагадаем, Аляксандр Крутой на пачатку суда па выбуху ў метро прадстаўляў інтарэсы сваёй пацярпелай дачкі Інэсы. У судзе Крутой паводзіў сябе вельмі актыўна, выступаў з шэрагам хадайніцтваў, у тым ліку пра перанос працэсу да адмены ў Беларусі смяротнай кары. 20 верасня міліцыя нечакана затрымала Крутога і абвінаваціла ў хуліганстве. Крутога абвінавацілі, што ў жніўні ён выліў на галоўнага лекара паліклінікі два слоікі з мачой.

Дарэчы, пасля гэтага Крутога адправілі на абследаванне ў рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя. Аднак яго сям'і пра вынікі абследавання не паведамілі. Пасля абследавання мужычну трымалі ў турме ў Жодзіне. Суд вырашае, ці ўжываць да Крутога прымусовыя меры бяспекі і лекавання.