Суд прызнаў законным зняволенне Аляксандра Крутога
Ён прадстаўляў інтарэсы сваёй пацярпелай дачкі Інэсы ў судзе па справе аб тэракце ў метро.
Пра гэта паведаміла БелаПАН сама Інэса Крутая. Паводле яе слоў, рашэнне было вынесена на гэтым тыдні, але дакладную дату яна ня ведае. Рашэнне пра ўзяцце Крутога пад варту яго адвакат будзе аспрэчваць у Мінскім гарадзкім судзе.
Паводле звестак Інэсы Крутой, вынікі судова-псіхіятрычнай экспертызы яе бацькі, які знаходзіцца ў цэнтры псіхічнага здароўя ў “Навінках”, могуць быць гатовыя на наступным тыдні.
Нагадаем, што вечарам 20 верасня Аляксандр Круты быў затрыманы міліцыяй паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Да затрымання ён актыўна ўдзельнічаў у судовым працэсе.