Суд у Гаазе прызнаў Галандыю вінаватай у масавых забойствах у Інданэзіі
Гаворка ідзе пра падзеі 1947 года, калі Інданэзія змагалася за сваю незалежнасць ад Нідэрландаў.
Паводле рашэння суда, улады Галандыі вінаватыя ў знішчэнні соцень мужчын на выспе Ява. Як сведчаць дакументы, практычна ўсё мужчынскае насельніцтва адной з вёсак на ўсходзе ад Джакарты, было забітае. Ніхто з галандскіх вайскоўцаў, якія бралі ўдзел у гэтай аперацыі, так і не быў асуджаны. Адказнасць за іх дзеянні панясе цяперашні ўрад Нідэрландаў. Прычым тэрмін даўніны — не аргумент для суда, перадае ВВС.
Галандыя прызнае сябе вінаватай у забойстве 150 чалавек на Яве. Але паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, тады загінула каля 400 чалавек. Сем’ям ахвяраў заплацяць грашовыя кампенсацыі.