Супрацоўніцу дзіцячага садка ў Брэсце злавілі на прастытуцыі
Жанчына прымала кліентаў ва ўласнай кватэры за 80 долараў.
Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Уладзімір Жыгар. Брэсцкія міліцыянты вядуць дэталёвую праверку факту, які выявілі на мінулым тыдні.