Супраць Яўгена Полудня распачалі новую крымінальную справу
Былы намеснік міністра ўнутраных спраў падазраецца ў "перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча".
Як інфармуе БЕЛТА, падчас расследавання было высветлена, што Полудзень "сістэматычна працяглы час атрымліваў ад службовых асобаў органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі".
Нагадаем, першая справа супраць былога намесніка міністра была распачатая ў снежні мінулага года па факце перавышэння ўлады ці службовых паўнамоцтваў. Ён быў звольнены з пасады і з міліцыі, ды дагэтуль знаходзіцца за кратамі.