Сурвіла: Усё робіцца, каб сцерці Беларусь з паверхні Зямлі

Івонка Сурвіла адзначае, што піша сваім суродзічам “з трывогай у сэрцы”. Яна занепакоеная падзеямі адыходзячага году: арыштам апанентаў улады, дамовамі з Расіяй наконт нібыта таннага газу і продажам “Белтрансгаза”. “За 2011 год чалавек, які называе сябе прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, даказаў, што Беларусь для яго нічога іншае, як лёгка здабытае казённае дабро, — цытуе старшыню Рады БНР Радыё Свабода. — Распараджаецца ён гэтым дабром так непрадказальна, і ставіцца да беларускага народу, уласніка гэтага дабра, з такім цынізмам, што маецца ўражанне, што выконвае загады, якія нават не адказваюць ягоным уласным інтарэсам… Выглядае, што ўсё робіцца, каб сцерці Беларусь з паверхні Зямлі”.
 
Івонка Сурвіла заклікае народ не чакаць пераменаў, склаўшы рукі, бо іначай Беларусь можа зрабіцца “маскоўскай калоніяй”.