Сусветны банк: Беларуская эканоміка трымалася на каласальных пазыках
Па прагнозах Сусветнага банка, у 2012 году рост валавага ўнутранага прадукту (ВУП) у нашай краіне складзе 2% супраць 6% сёлета.
Пра гэта паведаміў віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Філіп Ле Уэру. Па словах спецыяліста, тэмпы росту ВУП у нас былі высокімі за кошт каласальнага росту пазык. Так працягвацца далей не магло, і гэта прывяло да цяперашняга макраэканамічнага крызісу.
Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў даваў два прагнозы росту ВУП, адзначае БелаПАН. Паводле аптымістычнага, ён сёлета складзе 6—7%, паводле песімістычнага — 1—3%.