"Свабодныя цэны" прывядуць да яшчэ большага скачку цэн

У інтэрв'ю "Ежедневнику" Чыгір назваў гэты захад пазітыўным, але не надта своечасовым.

"Рабіць цэны свабоднымі трэба было даўно, калі была эканамічная стабільнасць, калі была поўная ўпэўненасць у валютным курсе, у напаўненні бюджэта. А цяпер вымалёўваюцца праблемы з валютным забеспячэннем, з бюджэтам. Таму зараз, мабыць, і не вельмі падыходзячы для "вызвалення" цэн момант", — патлумачыў экс-прэм'ер.

На яго думку, наступствам гэтага рашэння "будзе яшчэ большы скачок цэн".