Сваякі Юліі Цімашэнка пачынаюць у Еўропе кампанію за яе вызваленне

Ён атрымаў міжнародную абарону чэшскага ўрада. Дапамагаць Аляксандру Цімашэнка будзе былы міністр эканомікі ва ўрадзе Юліі Цімашэнка Багдан Данілішын. Кіраўніком кампаніі стане дачка зняволенага экс-прэм'ер-міністра Яўгенія, паведамляе “Інтэрфакс”.


У межах кампаніі яе ініцыятары плануюць супрацоўнічаць з многімі арганізацыямі ў Чэхіі і ў цэлым у Еўропе. Яны хочуць не толькі прымусіць улады Украіны вызваліць Юлію Цімашэнка, але таксама актывізаваць апазіцыю для барацьбы з Віктарам Януковічам.

Нагадаем, што Юлія Цімашэнка адбывае пакаранне ў Качаноўскай выпраўленчай калоніі № 54 у Харкаве. Пячэрскі раённы суд Кіева 11 кастрычніка 2011 года прысудзіў экс-прэм'ера да 7 гадоў пазбаўлення волі за перавышэнне паўнамоцтваў падчас падпісання газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 годзе.