Светлагорскія міліцыянты злавілі пенсіянерку на пасевах канопляў
Яна вырошчвала на сваім лецішчы дурманную траву на плошчы ў 120 квадратных метраў.
74-гадовая жанчына патлумачыла міліцыянтам, што каноплі яна вырошчвала для выпадзення расы на астатнія культуры. Праваахоўнікі знішчылі пасевы канопляў, а на пенсіянерку склалі адміністрацыйны пратакол, піша газета “Моя реклама”.
Фота — rifmamira.com