Святара, які здымаў штаны ў Баранавічах, пазбавілі сану
Такое рашэнне прыняў Сінод Беларускай праваслаўнай царквы.
Нагадаем, вясной сёлета 59-гадовы праваслаўны cвятар з Старадарожскага раёна Мінскай вобласці хуліганіў на станцыі "Баранавічы-Палескія". Будучы ў стане алкагольнага ап'янення, ён дэманстраваў свае палавыя органы пасажырам. Сам ён пасля прызнаўся, што быў п'яны ў цягніку і нават не памятае, што рабіў. Але думае, што штаны перад пасажырамі не здымаў.
Святара тады ж адхілілі ад пасады і забаранілі яму служэнне. Сінод БПЦ, пазбаўляючы яго сану, прыняў пад увагу, што святар неаднаразова "рабіў злачынствы супраць святога сану і хрысціянскай маралі", інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net