Святочны гала-канцэрт адбудзецца ў Мазыры ў дзень Чарнобыльскай трагедыі

Дзіцячы творчы форум збярэ юныя здольнасці з Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аргкамітэце мерапрыемства. У гала-канцэрце прымуць удзел госці, лаўрэаты і дыпламанты папярэдніх фэстаў.

27-28 красавіка праграму мерапрыемства працягнуць конкурсныя выступы юных вакалістаў і вакальных груп, харэаграфічных калектываў. У фэставай праграме таксама запланаваны канцэрт госцяў фэсту "Мы - беларусы!" з удзелам дзяржаўнага ансамбля "Песняры" і салістаў Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя В.Мулявіна.