Сядзібу Чачотаў на Гродзеншчыне хочуць прадаць за 100 тысяч долараў

Як паведамляе "Вечерний Гродно", сядзіба магнатаў Чачотаў (Бохвіцаў) размяшчаецца ў Падароску на трасе паміж Ваўкавыскам і Ружанамі. Да нашага часу захавалася зробленыя ў ХІХ стагоддзі дыхтоўная хата, брама і аранжарэя.

Пачатковы кошт продажу вызначаны ў 859 мільёнаў рублёў (каля 100 тысяч долараў). Уладальнік павінен будзе таксама заплаціць за арэнду зямлі на 50 гадоў. Будучы ўладальнік павінен захаваць сацыяльна-культурнае прызначэнне аб'екта.

Раней тут знаходзілася школа і праўленне мясцовага сяльгаскааператыву, але з 2005 года будынак не выкарыстоўваецца.