Сямашка: Кошт расійскага газу нізкі, але можа быць яшчэ ніжэйшым
Кошт расійскага газу для Беларусі ў другім квартале 2011 года складзе $244,7 за тыс. куб.м.
Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, перадае БЕЛТА.
"Гэта найніжэйшы кошт сярод суседніх краін. Напрыклад, ва Ўкраіне ён складае $290 за 1 тыс. куб.м, у Нямеччыне — больш за $400", — сказаў Сямашка. Пры гэтым ён дадаў: "Вядома ж, мы вядзем перамовы, каб істотна знізіць кошт на газ. Калі не паспеем сёлета, то тады ад 1 студзеня 2012 года".