Сям'я палітвязня Сяргея Каваленкі правядзе тры дні ў калоніі
Алена Каваленка атрымала доўгатэрміновае спатканне з мужам у папраўчай калоніі № 19 Магілёва.
Плануецца, што спатканне будзе доўжыцца тры дні і скончыцца 27 ліпеня. Разам з Аленай сустрэцца з бацькам прыехалі двое непаўналетніх дзяцей: дачка Віка і сын Валянцін. Спатканне на суткі атрымаў брат Сяргея Каваленкі Віталь і ягоны бацька Аляксандр, паведамляе Радыё Свабода.
Нагадаем, Сяргей Каваленка асуджаны на два гады і месяц зняволення за парушэнне парадку адбывання хатняй хіміі пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы ў Віцебску.
Фота — news.vitebsk.cc