Сярэдні памер хабару ў Беларусі прыкладна роўны сярэдняму заробку

Як паведаміў прадстаўнік Генпракуратуры Ігар Грэйб, хабары сёння даюцца прадстаўнікам розных прафесій.

Грэйб: “Прадстаўнікі ўстаноў адукацыі ў асноўным атрымліваюць хабар за неналежнае правядзенне праверак ведаў пры прыёме іспытаў і залікаў, службовыя асобы праваахоўных органаў — за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб непрыцягненні да крымінальнай адказнасці, за датэрміновае вяртанне пасведчання кіроўцы. У сферы аховы здароўя распаўсюджаныя хабары за выдачу лісткоў часовай непрацаздольнасці і выдачу медычных дакументаў”.