Сярэдні ўзрост беспрацоўнага ў Мінску складае менш за 35 гадоў

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, па стане на 1 чэрвеня на ўліку ў службе занятасці горада стаіць каля 3100 беспрацоўных. З іх 48% жанчын і 52% мужчын. Каля 40% маюць сярэднюю і базавую адукацыю, 26% — з вышэйшай адукацыяй, ПТВ і каледжы скончылі каля 33%. 


Паводле прафесійнай прыналежнасці каля 30% беспрацоўных раней былі службоўцамі, да 15% — раней не працавалі і шукаюць працу ўпершыню. Каля 55% — гэта тыя, хто раней працаваў на працоўных спецыяльнасцях. 


Разам з тым, кажа чыноўнік, працадаўцам патрэбныя 19 тысяч работнікаў, у тым ліку рабочых — 79%.