Сярэдзіч: Незалежныя друкаваныя выданні апынуліся на мяжы выжывання

Па словах Іосіфа Сярэдзіча, у мінулым снежні газетная папера падаражэла ў 1,5 раза, а з 20 красавіка папера, якую вырабляе Шклоўскі завод, падаражэла яшчэ на 20%. Ад 1 мая падвышае кошт паслуг Беларускі Дом друку.

У выніку на мяжы выжывання апынуцца шматлікія незалежныя выданні. Дзяржаўная прэса атрымае новыя датацыі, а недзяржаўным СМІ даводзіцца разлічваць толькі на сябе, кажа рэдактар "НВ".

"25 красавіка, калі паспеем, будзем адклікаць з падпіснога каталога старыя і выстаўляць новыя кошты", — прыводзіць словы Сярэдзіча "Белсат".

"Але калі заўтра 10 мільёнаў беларусаў не атрымаюць ніводнага нумара нашай газеты, то мне іх не будзе шкада", — роспачна заявіў Іосіф Паўлавіч.