Сяргей Гурэнка сыйшоў з пасады галоўнага трэнера пасля паражэння ад БАТЭ

Нагадаем, учора ў чарговым матчы чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе "Тарпеда-БелАЗ" прайграў на сваім полі ,барысаўскаму БАТЭ — 0:2. У выніку, каманда Гурэнкі займае ў турнірнай табліцы апошняе, 11-е, месца.

Афіцыйны сайт жодзінскага клуба паведамляе, што выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе Вадзім Бразоўскі, які дагэтуль працаваў з дублем.

На здымку чэрвеня 2005 года: Сяргей Гурэнка (справа), тагачасны капітан нацыянальнай зборнай Беларусі, і Анатоль Байдачны, у той час галоўны трэнер зборнай. Фота — bymedia.net