Сяргей Калякін застанецца кіраваць Партыяй левых пасля перавыбарнага з'езду

Нагадаем, што чарговы, 15-ы з'езд партыі пройдзе 28-29 траўня ў Мінску.   


Па словах Скрыган, на з'ездзе плануецца абмеркаваць эканамічную і палітычную сітуацыю ў краіне. Левыя рыхтуюць рэзалюцыю аб сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі і заяву пра эскалацыю палітычных рэпрэсій у краіне.

 
Нагадаем, што Партыя левых "Справядлівы свет" не так даўно памяняла назву — да гэтага яна называлася Партыя камуністаў Беларуская. Змена назвы, па словах Скрыган, дазволіла прыцягнуць у арганізацыю маладых людзей. І цяпер, напрыклад, у Гродзенскай вобласці сярэдні ўзрост партыйцаў —  каля 30 гадоў. 


На думку Скрыган, на з'ездзе адбудзецца амаладжэнне кіруючага ядра партыі, прыйдуць новыя асобы. Разам з тым яна лічыць, што цяперашні кіраўнік Сяргей Калякін захавае свае лідарскія пазіцыі.