Сяргей Касціцын стаў другой зоркай матча “Нэшвіл” – “Чыкага”

Гульня скончылася з лікам 5:3 на карысць гаспадароў. Беларускі форвард "Нэшвіла" не сыходзіць з пляцоўкі без закінутых шайбаў ў другой гульні запар. У апошніх дзесяці матчах ён набраў 11 бамбардзірскіх балаў.

Яго каманда таксама дэманструе выдатныя вынікі ў Нацыянальнай хакейнай лізе. У студзені "Нэшвіл" прайграў усяго два разы, а ў 12 апошніх паядынках атрымаў 10 перамог.