Сяргей Крывец зарабіў у Польшчы больш за 300 тысяч долараў
Беларускі футбаліст у Польшчы ўвайшоў у двадцатку спартоўцаў-замежнікаў, якія зарабляюць найбольш.
У былога футбаліста БАТЭ 16-е месца. Як паведамляе "Народная Воля" са спасылкай на Польскае радыё, заробкі беларускага футбаліста за мінулы год ацэньваюцца ў 1 мільён 50 тысяч злотых — гэта прыкладна 308 тысяч долараў.
Рэйтынг склаў спартовы часопіс „Przegląd Sportowy”. Нагадаем, што са снежня 2009 года Сяргей Крывец гуляе за польскі клуб Lech Poznań.