Сяргей Шнураў на канцэрце ў Мінску не пазбег "ненарматыўнай лексікі"

Ніякіх "эксцэсаў" не было, нягледзячы на тое, што музыкі выканалі шэраг песень, у якіх прысутнічала "ненарматыўная лексіка", паведамляе БелаПАН. Нагадаем, днямі Генпракуратура Беларусі заклікала музыкаў устрымацца ад яе выкарыстання падчас мінскага канцэрту. Арганізатарам было вынесенае афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства.

Канцэрт "Ленинграда" працягваўся цягам 2 гадзінаў, былі выкананыя як новыя песні, так і старыя хіты.