Сярод дзевяці сапернікаў Сарказі ёсць аўтамеханік і трацкістка

Мяркуецца, што галоўнымі канкурэнтамі на выбарах будуць дзейны прэзідэнт Нікаля Сарказі і сацыяліст Франсуа Оланд.

У спісе таксама кіраўніца "Нацыянальнага фронту" Марын Ле Пэн, незалежнік Нікаля Дзюпонт-Эньян, цэнтрыст Франсуа Байру, кандыдат ад "Левага фронту" Жан-Люк Меланшон, лідарка "Зялёных" Ева Жалі, стваральнік партыі "Салідарнасць і прагрэс" Жак Шэмінад, левы радыкал, аўтамеханік Філіп Путу і трацкістка Наталі Арто, інфармуе РІА "Новости".

Прэзідэнцкія выбары ў Францыі пройдуць 22 красавіка.

Фота — berita.ru