Сястра загінулай: "Смяротная кара — занадта гуманнае пакаранне за тэракт"

Смяротная кара — занадта гуманнае пакаранне за тэракт у метро. Такую заяву сёння зрабіла сястра адной з загінулых падчас выбуху на станцыі "Кастрычніцкая". У сталічным Доме правасуддзя працягваецца працэс над Дзмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым. Найбольш цяжкі эпізод справы — выбух у метро 11 красавіка сёлета. Канавалаву пагражае смяротнае пакаранне, нагадвае БЕЛТА.

Сястра загінулай таксама адзначыла, што мае прэтэнзіі і да метрапалітэна. Справа ў тым, што выбухам жанчыну адкінула на супрацьлеглы пуць і там яе цела пераехаў цягнік.