Сёння адбудзецца суд над былым карэспандэнтам газеты "Знамя юности"

Рэдакцыя газеты намагаецца, каб у адносінах да Ляўчука была заведзена крымінальная справа, паведамляе Радыё Свабода.

Журналіст даведаўся пра гэта падчас допыту ў міліцыі 15 студзеня. Следчыя паказалі яму дакументы, згодна з якімі рэдакцыя выдання лічыць, што былы карэспандэнт павінен адказваць перад газетай за паклёп.

Нагадаем, раней Ляўковіч на сайтах Радыё Свабода і на ўласным блогу распавёў пра сваё звальненне і ўмовы працы ў дзяржаўнай газеце. "Рэдакцыя палічыла, што такім чынам я абразіў дзелавую рэпутацыю газеты. На мяне падалі ў суд з патрабаваннем, каб я абверг свае ранейшыя словы, аплаціў судовыя выдаткі", — заявіў Ляўчук.