Сёння адбудзецца суд над расіянамі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам

Іван Гапонаў і Арцём Брэўс абвінавачваюцца ва ўдзеле у масавых беспарадках. Расіяне былі асуджаныя на 10 сутак арышту за ўдзел у падзеях 19 снежня ў Мінску. Пасля адбыцця адміністрацыйнага пакарання 29 снежня абодва былі зноў затрыманыя ўжо ў рамках крымінальнай справы і змешчаныя пад варту.