Сёння будуць судзіць затрыманых каля будынка КДБ Валодзіна і Кудрова

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў.

Нагадаем, што агулам  падчас акцыі беларускай апазіцыі ў будынка КДБ былі затрыманы 22 чалавекі. 20 затрыманых на мітынгу ў Мінску адпушчаны без абвінавачванняў. Па словах міліцыянтаў, з імі "праведзена прафілактычная гутарка", паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна"