Сёння гуляюць мінскае "Дынама" і "Ак Барс", матч пакажуць у запісе

На тэлеканале "Беларусь-2" на гэты час запланаваная жывая трансляцыя з Чэхіі жаночай эстафеты на чэмпіянаце свету па біятлоне. Хакей пакажуць у запісе, пачатак трансляцыі ў 20.40.

Камандзе Аляксандра Андрыеўскага, якая замагаецца за выхад у плэй-оф, засталося правесці 2 матчы. Турнірнае становішча камандаў, якія прэтэндуюць на апошнія пуцёўкі ў плэй-оф ад Заходняй канферэнцыі, наступнае:

7 месца. "Леў" — 72 ачкі, 8. "Дынама" (Мінск) — 71, 9. "Данбас" — 69, 10. "Атлант" — 67 ачкоў.

Акрамя сённяшняга паядынку з казанскім "Ак Барсам" мінчукоў чакае хатняя гульня 17 лютага з клубам з Уфы "Салават Юлаеў".

Фота — hcdinamo.by