Сёння Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання
Ініцыятыва штогод адзначаць яго належыць Сусветнай кааліцыі па забароне смяротнага пакарання.
Гэтая кааліцыя аб'ядноўвае прыкладна 40 праваабарончых арганізацый, у тым ліку "Міжнародную амністыю", а таксама адвакацкія аб'яднанні, прафсаюзы, мясцовыя і рэгіянальныя органы ўлады.
У верасні 2007 года Камітэт міністраў Савета Еўропы прыняў рашэнне заснаваць у рамках Сусветнага дня Еўрапейскі дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Бо менавіта Еўропа з 1997 года дэ-факта з'яўляецца прасторай, вольнай ад смяротнай кары, інфармуе БелаПАН.
На сёння Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Асноўнай перашкодай для гэтага з'яўляецца адмова ад адмены ў краіне смяротнага пакарання.