Сёння ў Нью-Ёрку адбудзецца акцыя пратэсту "Свабодная Беларусь"

У акцыі прымуць удзел прадстаўнікі тэатральнай супольнасьці Нью-Ёрку.


"19 студзеня, роўна праз месяц пасля жахлівых падзей у Мінску, калі ў Беларусі спецслужбы жорстка разагналі мітынг у цэнтры гораду і калі былі збіты, затрыманы арыштаваны сотні чалавек, у Нью-Ёрку пройдзе акцыя падтрымкі беларусаў, чые правы парушаюцца і асабліва тых, хто знаходзіўся за кратамі і працягвае знаходзіцца ў турмах ды ізалятрарах і зараз", - паведамляецца ў сацыяльных сетках.

Акцыя адбудзецца з 12.00 да 13.00.

"Сваім удзелам у акцыі мы патрабуем, каб улады Беларусі спынілі свае рэпрэсыўныя дзеянні ў дачыненні грамадзян сваёй краіны. Мы выступаем за свабоду слова ды думкі ў нашай краіне. Мы выступаем за вольную Беларусь",- гаворыцца ў паведамленні.