Таццяна Беланогая прэзентуе новы альбом у Брэсце на Свяце роднай мовы

Міжнароднае Свята роднай мовы адзначаецца 21 лютага. У Брэсце з гэтай нагоды пройдуць канцэрты і паэтычныя чытанні. І нават гарвыканкам спрычыніўся да таго, каб арганізаваць 21 лютага “гадзіну беларускай мовы” у бібліятэцы імя Янкі Купалы.

Грамадзянская актыўнасць большая. 19 лютага ў Выставачнай залі на вуліцы Савецкай пройдзе канцэрт трох фальклорных гуртоў: мясцовай “Купавушкі” ды мінскіх “Ветаха” з “Верасам”. На наступны дзень там жа выступяць тры паэты, Віталь Рыжкоў з Мінска і Зінаіда Дудзюк ды Мікола Пракаповіч з Брэста. Іх падтрымае самадзейная спявачка Таццяна Беланогая, якая прэзентуе свой новы альбом “Ніткі”.

Напярэдадні Свята роднай мовы, 19 лютага, у Абласной бібліятэцы прэзентацыяй 3-га выпуска альманаха “Жырандоля” адзначыць сваё 30-годдзе Брэсцкае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў.