Таксіст скраў банкаўскую картку пасажыркі і прайграў грошы ў казіно
Здарэнне адбылося ў Мінску.
28-гадовая жанчына з сяброўкамі вярталася з начнога клуба. Каб расплаціцца, ёй трэба было зняць грошы з банкаўскай карткі. Таксоўка спынілася каля банкамата, і кіроўца, дапамагаючы зняць грошы, убачыў суму на рахунку (20 мільёнаў рублёў) і запомніў пін-код.
У салоне аўтамабіля ён скраў у жанчыны банкаўскую картку. Каля дома пасажырка хацела расплаціцца, але кіроўца запэўніў, што за яе гэта ўжо зрабілі сяброўкі, і з’ехаў. У найбліжэйшым банкамаце ён зняў усе грошы і паехаў у казіно.
Жанчына неўзабаве звярнулася ў міліцыю. Устанавіць асобу злодзея было не цяжка, яго ўжо затрымалі.
Як паведамляе БелаПАН, 20 мільёнаў рублёў на картцы былі крэдытам, які ўзяла пацярпелая на спажывецкія патрэбы. Усе гэтыя грошы таксіст прайграў у казіно.