Тарнада ў Гродне ўзняло ў паветра грузавік (фота, відэа)

Як кажуць сведкі, раптоўна наляцеў моцны вецер. Ён некалькі разоў прыўзняў і адкінуў грузавік Mercedes, што знаходзіўся на стаянцы. Пры падзенні грузавік зачапіў і крыху пашкодзіў яшчэ два легкавыя аўтамабілі. Ніхто з людзей пры гэтым не пацярпеў, інфармуе onliner.by