Таццяна Шамбалава застаецца на прафілактычным уліку ў КДБ
Такое рашэнне прыняў 23 траўня Магілёўскі абласны суд.
Суддзя Святлана Стэльмахова прызнала правамерным тое, што актывістку аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Таццяну Шамбалаву паставілі на ўлік у КДБ.
Праваабаронца Барыс Бухель лічыць рашэнне суда незаконным і супярэчным Канстытуцыі, міжнародным пактам і пагадненням, а таксама законам аб дзяржбяспецы і аб прафілактыцы правапарушэнняў. Акрамя таго, кажа праваабаронца, ставіць на прафілактычны ўлік у межах сваёй кампетэнцыі можа толькі міліцыя і пракуратура. На думку Бухеля, рашэнне суда развязвае рукі КДБ і адкрывае дарогу да 1937 года.
Нагадаем, што афіцыйнае папярэджанне Шамбалава атрымала ад КДБ за удзел у "Плошчы" 19 снежня, а таксама за сяброўства ў незарэгістраванай партыі.