"Тэлефонны мінёр" замініраваў аўтастанцыю з Светлагорску

Як паведамляе БелаПАН, інфармацыю пра мініраванне міліцыянты атрымалі 19 верасня пасля 14 гадзін. Амаль тры гадзіны вялася праверка аўтастанцыі, але выбуховай прылады не знайшлі.

З месца здарэння міліцыянты забралі дзве тэлефонныя трубкі з кабелем ад двух таксафонаў, панэлі з кнопкамі, тэлефонную картку, запіс відэаназірання. Яны падазраюць, што ілжывае паведамленне зрабіў непрацуючы 23-гадовы жыхар вёскі Мармонавічы Светлагорскага раёна.

Па факце ілжывага паведамлення пачалі крымінальную справу.