"Тэлефонны мінёр" замініраваў чыгуначны вакзал сталіцы

Паводле інфармацыі БелаПАН, званок быў адразу ва ўсе экстраныя службы — 101 (служба выратавання), 102 (міліцыя), 103 (хуткая дапамога). 


З мінскага вакзалу адразу пачалі эвакуяваць людзей. Эвакуацыя людзей завяршылася прыкладна ў 15.40. Колькасць эвакуяваных не называецца. Цяпер на вакзале вядзецца пошук выбуховага прыстасавання.