"Тэлефонным мінёрам" мінскага вакзала пагражае па 7 гадоў турмы

Як паведамляе БелаПАН, праваахоўнікі затрымалі 27-гадовага і 36-гадовага жыхароў Маладэчна. 28 ліпеня яны тэлефанавалі ў аварыйныя службы і паведамлялі, што на чыгуначных вакзалах Мінску і Маладэчна закладзеныя выбуховыя прыстасаванні.


Нагадаем, 28 ліпеня паступілі тэлефанаванні пра мініраванне чыгуначных вакзалаў у сталіцы і Маладэчне. З двух вакзалаў былі экстрана эвакуяваныя больш за тысячу пасажыраў, аднак выбуховых прыстасаванняў спецыялісты не знайшлі. 


Мінскі вакзал быў зачынены на 2 гадзіны 25 хвілінаў, але рух цягнікоў пры гэтым не спыняўся.