Тэлеканал памылкова паказаў кадр з гульні ў рэпартажы пра Сірыю (відэа)

Выява панарамы сірыйскай сталіцы Дамаска аказалася кадрам з папулярнай кампутарнай гульні Assassin's Creed, дзеянне якой разгортваецца на Блізкім Усходзе. Адзін з супрацоўнікаў тэлеканала знайшоў фота ў інтэрнэце і быў у поўнай упэўненасці, што на ім — Дамаск.

Прадстаўнік TV2 назваў здарэнне "жахлівай памылкай", адзначае РІА "Новости".