Тэнісіст Максім Мірны змяніў партнёра (фота)
У наступным сезоне ён будзе гуляць у парным разрадзе разам з румынам Хорыа Тэкаў.
Пра гэта Мірны распавёў у Лодзі пасля прайгранага беларусамі матча палякам. Нагадаем, раней беларускі тэнісіст выступаў разам з аўстралійцам Лейтанам Х'юітам, індыйцам Махешам Бхупаці, шведам Ёнасам Б'ёркманам, і канадцам Даніэлем Нестарам.
Як паведамляе БЕЛТА, з Нестарам Мірны выступаў два гады, але планы на наступны сезон у іх разыйшліся: канадзец плануе выступаць часта, а беларуса пераследуюць траўмы. У выніку, Нестар будзе гуляць са згаданым індыйцам Бхупаці.
35-гадовы Максім Мірны знайшоў новага партнёра — 27-гадовага румына Хорыа Тэкаў. У апошнія гады ён гуляў разам са шведам Робертам Ліндстэдтам. У выбары партнёра адным з рашаючых момантаў было тое, што Румынія значна бліжэйшая за Канаду і яны змогуць часцей трэніравацца разам, кажа Мірны.