Тэнісісты адмовіліся ад "неўязнога ў ЕС" Пефціева

Ён змяніў на гэтай пасадзе ранейшага кіраўніка бізнэсоўца Уладзіміра Пефціева, перадае БЕЛТА. На пазачарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі БТФ, якая адбылася сёння, за Шакуціна аднагалосна прагаласавалі ўсе дэлегаты.

Паведамляецца, што Пефціеў яшчэ месяц таму падаў заяву з просьбай вызваліць яго ад абавязкаў старшыні федэрацыі. Ён адзначыў, што не можа належным чынам кіраваць арганізацыяй, бо часта знаходзіцца ў раз'ездах. Бізнэсовец узначальваў федэрацыю са жніўня 2009 года.

Нагадаем, што Пефціеў быў унесены ў "чорны спіс" Еўрасаюза, эканамічныя санкцыі закранулі і яго прадпрыемствы. Шакуцін пад міжнародныя санкцыі не трапіў.

6 красавіка "БТ Тэлекамунікацыі", якім кіруе Пефціеў, было пазбаўленае статуса інвестыцыйнага агента. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў.

На фота bymedia.net — Уладзімір Пефціеў