Тэрапеўт мінскай паліклінікі прадавала наркаману рэцэпты на трамадол

Як інфармуе БЕЛТА, лекар пасля недвухсэнсоўнай просьбы выпісала 28-гадоваму наркаману рэцэпт на набыццё 40 таблетак трамадолу. За паслугу доктар атрымала 20 тысяч рублёў. Як выявілі следчыя, такія махінацыі лекар і пацыент паўтарылі дзесяць разоў.

Суд кваліфікаваў дзеянні лекара як атрыманне хабару і дапамогу ў набыцці псіхатропных рэчываў. Жанчыну асудзілі на тры гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. З улікам немаладога ўзросту падсуднай ёй далі адтэрміноўку на два гады. А пацыента за дачу хабару, падробку дакументаў і незаконнае набыццё псіхатропных рэчываў асудзілі на чатыры гады абмежавання волі.