Толькі Мінская вобласць дацягнула да сярэдняга ўзроўню заробку (фота)

Атрымліваецца, што ў першым месяцы бягучага года намінальны налічаны заробак вышэйшы за сярэдні толькі ў працаўнікоў сталіцы. Найбліжэй да гэтай рысы наблізіліся заробкі ў працаўнікоў Мінскай вобласці, іншыя маюць горшыя паказчыкі. А вось у лютым 2013-га Мінская вобласць дацягнула да сярэднерэспубліканскага ўзроўню заробку, іншыя вобласці — не.