Тозік: Пытанне пра павышэнне пенсійнага ўзросту не абмяркоўваецца
Намеснік прэм'ер-міністра заявіў, што гэтае пытанне цяпер не актуальнае.
Анатоль Тозік нагадаў, што паводле ўказа кіраўніка дзяржавы беларусы могуць добраахвотна адкласці выхад на пенсію пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Пры гэтым выбар застаецца за чалавекам: працягнуць працу без атрымання пенсіі, каб павялічыць памер сваёй пенсіі ў будучыні, ці не карыстацца такой магчымасцю, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net