Трэнер БАТЭ Вадзім Скрыпчанка ўзначаліць ФК "Мінск"
У барысаўскім клубе ён працаваў чатыры гады.
Вадзім Скрыпчанка мае дзейны кантракт з БАТЭ, паведамляе прэс-служба барысаўчан. Аднак улічваючы добрыя партнёрскія адносіны паміж клубамі і асабістую просьбу Скрыпчанкі кіраўніцтва БАТЭ пагадзілася.
Нагадаем, што ў мінулым розыгрышы футбольны клуб Мінск заняў дзевятае месца. Галоўным трэнерам БАТЭ застаецца 34-гадовы Віктар Ганчарэнка, які на прэс-канферэнцыі 9 снежня заявіў, што сваё бліжэйшую будучыню звязвае па-ранейшаму з барысаўскім клубам.