Труба адляцела ад грузавіка і забіла кіроўцу фуры (фота)
Трагічнае здарэнне адбылося ў Бешанковіцкім раёне.
45-гадовы мужчына загінуў з-за таго, што з даху МАЗа, які ехаў насустрач фуры, адарваўся кавалак металічнай трубы. Ён прабіў лабавое шкло аўтамабіля "Вольва". Кіроўца памёр на месцы. Што да вадзіцеля МАЗа, дык ён уцёк з месца здарэння, але пасля вярнуўся, паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси".


Фота — kp.by